Перайсці да зместу

Псіхічны разлад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Псіхічны разлад
МКХ-10 Код F (Клас V)
МКБ-10-КМ F99-F99 і F99
МКБ-9-КМ V11.9[1], 298.8[1] і 290-299.99[1]
DiseasesDB 28852
MeSH D001523
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Псіхічны разлад (Псіхалагічны разлад) — у шырокім сэнсе — стан псіхікі, адрозны ад нармальнага / здаровага. Аднак гэты тэрмін можа мець больш прыватнае значэнне ў такіх галінах, як юрыспрудэнцыя, псіхіятрыя і псіхалогія.

Прадстаўленні пра тое, што з'яўляецца, а што не з'яўляецца псіхічным разладам, мяняюцца разам з развіццём навукі. Напрыклад, соцыяфобія яшчэ пару дзесяцігоддзяў таму не лічылася псіхічным разладам, а людзі, якія пакутвалі ад гэтай хваробы, лічыліся проста асабліва сарамлівымі. І наадварот, гомасексуальнасць некалькі дзесяцігоддзяў таму лічылася псіхічным разладам, які патрабаваў лячэння, а паводле сучаснага Міжнароднага класіфікатара хвароб 10-га перагляду сама па сабе сексуальная арыентацыя як разлад разглядацца не можа — толькі псіхалагічныя праблемы, якія ўзнікаюць у сувязі з ёй (F66), класіфікуюцца як хваробы.

  1. а б в Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.